Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын

8 марта 2023

Сёння ў Беларусі Дзень жанчын. Свята вясны, прыгажосці і чароўнасці. 8 сакавіка асацыюецца з цяплом, усмешкамі, кампліментамі і падарункамі. У гісторыю свята ўвайшло як сімвал абароны прыгожай паловы, а для мужчын, вядома, гэта яшчэ адна нагода парадаваць падарункамі, увагай і прыемнымі словамі нашых любімых жонак, мам, бабуль, дачок. З жаночым днём суайчынніц павіншаваў Прэзідэнт.

"Кожная з вас увасабляе сабой веліч мацярынства і ўтульнасць сямейнага ачага, міласэрнасць і клопат, беззапаветную адданасць роднай зямлі, велізарную духоўную сілу ў захаванні нашых шматвяковых традыцый, на якіх мы разам ствараем будучыню Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўмееце старанна працаваць, шчодра дорыце навакольным свае веды і вопыт, выхоўваеце падрастаючае пакаленне, прыгажосцю і любоўю натхняеце на добрыя справы і дапамагаеце нам, мужчынам, станавіцца лепшымі і мацнейшымі, каб быць дастойнымі абаронцамі народа і Айчыны".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жанчынам моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой. "Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ўсмешкі блізкіх людзей і яркія вясновыя кветкі напаўняюць сэрца радасцю і надзеяй", - дадаў кіраўнік дзяржавы.