Якасць медабслугоўвання, зарплаты ўрачоў: актуальныя пытанні Прэзідэнт абмеркаваў у РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах

30 октября 2019
Якасць медыцынскіх паслуг, зарплаты ўрачоў, праблемы пацыентаў і  вялікія будоўлі: сёння Прэзідэнт наведаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі пад Мінскам.

Тут адкрыўся пансіянат для пацыентаў і іх суправаджальнікаў, разлічаны на 135 чалавек. У гэтым жа памяшканні сталовая і кафэ. Нумары  аднамесныя, двухмесныя, павышанай камфортнасці, а таксама для пацыентаў з абмежаванымі магчымасцямі. Комплекс уключае ў сябе і аздараўленчы цэнтр. Ён аб'ядноўвае залу лячэбнай фізкультуры, масажны кабінет, басейн і трэнажорную залу.

Прэзідэнт азнаёміўся з умовамі пражывання ў пансіянаце, агледзеў сталовую, пацікавіўся арганізацыяй харчавання. Пры гэтым, змяніўшы маршрут, Аляксандр Лукашэнка даведаўся пра  ўсе дэталі, пагаварыў з абслуговым персаналам і поварамі. Па традыцыі важны сацыяльны аб'ект увялі ў строй напярэдадні 7 Лістапада. Зараз гэта тое месца, дзе могуць спыніцца сваякі пацыентаў, што маюць патрэбу ў доглядзе. Раней ім даводзілася шукаць і здымаць нятаннае жыллё ў Мінску або прыгарадзе.

Таксама Прэзідэнт наведаў пабудаваны нядаўна комплекс інтэрнатаў для супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і іншых медустаноў раёна. У цэнтры ўвагі  планіроўка кватэр, умовы пражывання, дапаможныя памяшканні. Падчас паездкі не засталіся ўбаку і самыя вострыя пытанні аховы здароўя: кадры, забяспечанасць найноўшым абсталяваннем і зарплаты.

У размове з журналістамі ўзнімаліся не толькі медыцынскія тэмы. Канец года - час падводзіць эканамічныя вынікі. 2019 быў багаты на міжнародныя кантакты,  галоўную ролю ў якіх часта адыгрываюць менавіта гандлёвыя пытанні. Вынік заўсёды справа не аднаго дня, але на яго, не перастаючы, працуе вялікая інтэрнацыянальная каманда спецыялістаў.

Журналісты цікавіліся таксама меркаваннем Прэзідэнта наконт магчымага адтоку медыцынскіх кадраў, перапісу насельніцтва і адносін да традыцый лістападаўскіх свят. Усе падрабязнасці  сёння ў "Панараме".