Прэзідэнт наведваў прадпрыемства "Мінскінтэркапс".

26 января 2018

Cістэму вытворчасці і абароту лекаў у Беларусі трэба ўзяць пад жорсткі кантроль. Такое даручэнне сёння даў Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання прадпрыемства "Мінскінтэркапс". На прыкладзе адной вытворчасці абмеркавалі развіццё ўсёй беларускай фармацэўтычнай галіны. Сёння яна аб'ядноўвае 37 арганізацый і прадпрыемстваў. Дарэчы, больш за палову ўсіх прэпаратаў у аптэках нашай краіны айчыннай вытворчасці. Як будзе кантралявацца выпуск лекаў, іх рэалізацыя і імпарт? Такую схему павінны выпрацаваць і прапанаваць Прэзідэнту ў першай палове 2018 года.

Фармацэўтычная галіна забяспечвае лекавую бяспеку краіны. Ды і цэны на беларускія прэпараты сёння больш прыемныя за імпартныя. Напрыклад, 40 % медыкаментаў айчыннай вытворчасці па цане ніжэй за два рублі. Разам з тым у галіны пакуль актуальная праблема пасрэдніцтва. З тымі, хто спрабуе зарабіць на розніцы ад перапродажаў лекаў, будуць змагацца, бо гэта часам уплывае на канчатковы кошт прэпарата ў аптэцы.

Прэзідэнт сёння азнаёміўся і з працэсам вытворчасці медыкаментаў. "Мінскінтэркапс" выпускае розныя прэпараты - ад вітамінаў да лекаў для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэты брэнд на айчынным рынку больш як 20 гадоў, аднак у 2016 годзе тут з'явілася зусім новая сучасная вытворчасць. Кампанія ўтрая павялічыла плошчы, абнавіла абсталяванне. Важна, што прадукцыя на 95 % імпартазамяшчальная. Гэта дазваляе штогод эканоміць дзяржаве больш чым 10 мільёнаў долараў. Акрамя таго, дзякуючы пашырэнню вытворчасці з'явілася больш як 70 новых рабочых месцаў.