Вынікі афіцыйнага візіту ў Кітай сталі галоўнай тэмай рабочай сустрэчы Прэзідэнта і прэм'ер-міністра

19 июля 2013

І сёння мы зноў пачынаем з тэмы, якая на гэтым тыдні стала асноўнай у беларускай палітыцы і эканоміцы. Новы віток у міждзяржаўных адносінах Беларусі і Кітая адкрыў візіт у КНР высокай беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам краіны. Падпісаныя падчас перамоў кантракты мы лічылі дзясяткамі, іх сума дасягнула паўтара мільярда долараў. І гэта толькі пачатак вялікай сумеснай працы. Рэалізаваць усё вызначанае бакам яшчэ будзе трэба. Менавіта аб гэтым ішла размова сёння падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. На выніках візіту ў КНР беларускі лідар спыніўся ў першую чаргу, даўшы даручэнне дэталёва прапрацаваць усе дасягнутыя дамоўленасці, асабліва ў кантэксце маючай адбыцца сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Кітая. Таксама кіраўнік урада далажыў аб эканамічных паказчыках развіцця краіны. Гэтая ж тэма была працягнутая і падчас другой сённяшняй рабочай сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай.

Падрабязнасці - у Сяргея Хамянтоўскага.


Вынікі афіцыйнага візіту ў Кітай сталі галоўнай тэмай рабочай сустрэчы Прэзідэнта і прэм'ер-міністра. Падчас пекінскіх перамоў Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін дамовіліся распрацаваць дарожную карту беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Заданне ўрадам - падрыхтаваць дакумент да канца года. З абмеркаваннем канкрэтных праектаў і будучых перспектыў Прэзідэнт папрасіў не марудзіць. Ішла размова і аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць жорсткасць кантролю за развіццём праекта.


Закранулі сітуацыю ўнутры краіны. Віцебская вобласць. У пачатку тыдня Міхаіл Мясніковіч правёў у рэгіёне выязное пасяджэнне Саўміна. Па выніках пяці месяцаў рэгіён не выканаў дзве трэці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Расце доўг перад банкамі. У тым ліку і ў сельгаспрадпрыемстваў, што сур'ёзна стрымлівае іх развіццё. Сітуацыя мае патрэбу ў сістэмным выпраўленні, лічыць Прэзідэнт.


У цэлым жа, якасныя паказчыкі працы рэальнага сектара эканомікі абнадзейваюць. Экспарт прыносіць прыбытак, сальда ў плюсе - звыш 300 мільёнаў долараў. Высокая вага інавацыйнай прадукцыі гаворыць аб правільным ходзе мадэрнізацыі. Разам з тым, вострай застаецца праблема затаваранасці складоў. За чэрвень паніжэнне на 3% не задавольвае Прэзідэнта. Павышэнне эфектыўнасці рэальнага сектара ўрад бачыць у стварэнні буйных вытворчых аб'яднанняў. Холдынгам лягчэй працаваць на знешніх рынках і дамінаваць унутры краіны. Падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнт адобрыў стварэнне цэментавага і трыкатажнага гігантаў. Праект па абутковым холдынгу адпраўлены на дапрацоўку.


Гутарка аб фінансава-эканамічнай сітуацыі прадоўжылася на сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнага банка.


Сітуацыя на валютна-фінансавым рынку краіны кіраваная. Рост дэпазітаў ёсць, ажыятажнага попыту на валюту няма. Як няма і дэфіцыту ў ёй, паказваюць маніторынгі па ўсёй краіне. Што датычыцца перамоў у Кітаі, адкуль беларуская дэлегацыя вярнулася з пагадненнямі і кантрактамі на паўтара мільярда долараў, кіраўнік Нацбанка ацаніла іх як сур'ёзны крок у развіцці інвестыцыйнага партнёрства.


Ішла размова на сустрэчы з Прэзідэнтам аб скарачэнні дзяржапарата. У Нацбанку аптымізацыя пачалася ў 2012 годзе. Знікла 1200 лішніх працоўных месцаў. Паралельна з аптымізацыяй у Нацбанк прыходзяць кадры маладыя. На думку спецыялістаў, амаладжэнне топ-менеджменту рэгулятару ідзе на карысць.