Галоўная ідэя новага часу для Беларусі - абнаўленне

19 апреля 2013

У новага часу тры галоўныя патрабаванні, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы: хуткасць, гібкасць і творчасць. Беларусь павінна абаперціся на тры магутныя нацыянальныя праекты, якія дазволяць абнавіць дзяржаву: мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя грамадства, падтрымка моладзі і яе прыцягненне да дзяржаўнага будаўніцтва.

Гаворачы наконт мадэрнізацыі, Прэзідэнт адзначыў, што галоўны крытэрый эфектыўнага абнаўлення - дасягненне гадавой выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго занятага не менш як  60 тысяч долараў.  Сёння галоўны партнёр Беларусі па Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы - Расія - уваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, Казахстан на парозе ў яе ўступленне. Жорсткія ўмовы канкурэнцыі вымушаюць паскорана абнаўляць эканоміку, лічыць Прэзідэнт.

Адной з галоўных мэтаў палітыкі Беларусі Прэзідэнт таксама назваў рост дабрабыту народа. На гэты год у бюджэце закладзена неаднаразовае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду бюджэтнікаў, пенсій і дапамог.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў і іншыя аспекты эканомікі, жыллёвае пытанне, адукацыю, сацыяльную сферу, знешнюю палітыку. Затым Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні дэпутатаў.