Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года

15 декабря 2016

Павышэнне якасці жыцця насельніцтва  вызначана галоўнай мэтай развіцця краіны. Для яе дасягнення пазначаны 3 найважнейшыя складальнікі - інвестыцыі, эфектыўная занятасць і экспарт. На вырашэнне гэтых задач будзе скіравана праца ўсёй вертыкалі ўлады. У дакуменце зроблены акцэнт на фарміраванне новых высокатэхналагічных сектараў эканомікі, пашырэнне мер падтрымкі моладзі, а таксама  развіццё беларускіх рэгіёнаў. Эканамічная палітыка захавае сацыяльную накіраванасць, а дзяржпадтрымка стане больш адраснай.  Акрамя таго, намаганні ўрада накіруюць на стрымліванне кошту квадратнага метра жылля. Да 2020 года   яго цана павінна быць роўная сярэдняй зарплаце па краіне... 

Тэмпы росту эканомікі павінны кратна перавысіць паказчыкі мінулай пяцігодкі  і скласці 112-115 %. А інфляцыя    - не перасягнуць 5-працэнтную мяжу. Прапісана і планка росту для рэальных грашовых прыбыткаў насельніцтва. За пяцігодку  яны вырастуць  на 10-12 %.