Мінская вобласць павялічвае тэмпы ўборкі збожжавых

25 июля 2018

Намалочана 171 тысяча тон. Найбольшы ўклад у агульны каравай пакуль на поўдні цэнтральнага рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Слуцкім - 18 тысяч тон. Ненашмат адстаюць хлебаробы Капыльскага - у іх засеках 13 тысяч. Далей - Салігорскі раён. Тут аграрыі намалацілі 9 тысяч тон збожжа.

Што наконт ўраджайнасці, тут лідзіруе Нясвіж - збіраюць амаль 40 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Клецкі раён, тут каля 30 цэнтнераў з гектара, а ў Дзяржынскім - прыкладна 26.