Р. Рапота: Беларусь і Расія павінны выпрацаваць доўгатэрміновую формулу цэн на нафту і газ

23 января 2020
Доўгатэрміновую формулу цэн на нафту і газ павінны выпрацаваць Беларусь і Расія. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Рыгор Рапота сустрэўся з калектывам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, дзе абмеркавалі ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях дарожных карт, перамоў па нафце і газе.

Рыгор Рапота, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы: "Мы ўсе разумеем, што канчатковага рашэння ў спрэчцы наконт нафтавых і газавых праблем, яшчэ кропка не пастаўленая. Адзінае пажаданне, я гэта ўсім гавару, што нам бы, вядома, трэба выпрацаваць такую формулу цэн на энерганосьбіты, якая будзе насіць доўгатэрміновы характар і не будзе прымушаць бакі штораз уступаць у вельмі складаныя перамовы. У якасці пажадання гэта ёсць, хочацца верыць, што мы выйдзем на гэты шлях".

Рэформы ў Расіі не закрануць Саюзную дзяржаву

Дзяржсакратар закрануў і тэму канстытуцыйнай рэформы. Рыгор Рапота заявіў, змяненні расійскай канстытуцыі  наўрад ці  закрануць Саюзную дзяржаву.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя