Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, які датычыцца платных дарог

13 июня 2013

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння функцыянавання сістэмы электроннага збору, а таксама кантролю за выкананнем парадку збірання платы. Зараз ёсць магчымасць выкарыстання так званай паліўнай карты. Па сутнасці, гэта аналаг банкаўскай карткі, якую выкарыстоўваюць перавозчыкі большасці краін свету, у тым ліку і Беларусі, для аплаты паслуг, напрыклад, на запраўцы. Сачыць за выкананнем будзе транспартная інспекцыя шляхам мабільнага кантролю ў кругласутачным рэжыме.