Беларусь зацікаўлена пры садзейнічанні Кубы развіваць адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

19 октября 2017

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом гэтай дзяржавы з нагоды завяршэння яго дыпмісіі. Амаль 4 гады працы Херарда Суарэса Альварэса адзначаны сур'ёзным ростам узаемнага гандлю. Кубінскі пасол актыўна садзейнічаў прасоўванню дыялогу краін і фарміраванню агульнай прававой базы. Складзена каля 30 дакументаў у галіне эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Краіны паспяхова рэалізуюць пагадненні, напрыклад, аб узаемных пастаўках. Куба экспартуе ў Беларусь лекі, а мы ў Кубу - сельгастэхніку. У планах актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне і рэалізаваць сумесныя праекты ў галіне біятэхналогій і медыцыны. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Херарда Суарэсу Альварэсу за ўклад у развіццё двухбаковых адносін і анансаваў свой магчымы візіт на Кубу.

Херарда Суарэс Альварэс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі: "Я хацеў бы падзякаваць за паслядоўную цвёрдую дружалюбную пазіцыю ў адносінах да Кубы. За тое шчырае сяброўства, якое вы дэманстравалі да Фідэля і да Раўля Кастра. Мы ніколі не забудзем шчырыя словы, накіраваныя з выпадку смерці Фідэля Кастра. Таксама хачу падзякаваць за вашу ўвагу да двухбаковых сувязяў. Ваш візіт на Кубу быў імпульсам для развіцця нашых адносін".

Сёлета Беларусь і Куба адзначаюць 25-годдзе ўсталявання дыпадносін. Паміж Мінскам і Гаванай няма праблем у палітычнай плоскасці.

Аб адносінах краін наглядна гавораць гэтыя кадры. 2012 год. Аляксандр Лукашэнка з візітам на Кубе. Прэзідэнт Беларусі ў Гаване бываў тройчы. Рауль Кастра і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся ў верасні 2015 на саміце ААН у Нью-Ёрку. Тады дамовіліся паглыбляць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках. Пасля той сустрэчы тавараабарот літаральна ўзляцеў, яго ўдалося практычна падвоіць. Беларусь амаль утрая нарасціла экспарт на Востраў свабоды.

А ў найбліжэйшыя дні дэлегацыя нашай краіны прыме ўдзел у міжнароднай выставе FIHAV, якая стартуе на Кубе 30 кастрычніка. Кірмаш у Гаване лічыцца трэцім па значнасці ў Лацінскай Амерыцы і гэтым разам збярэ 75 краін. На форуме будзе арганізавана і наша нацыянальная экспазіцыя. Беларусы прадэманструюць сельгасмашыны, дарожную і кар'ерную тэхніку. Дарэчы, за апошнія 4 гады Мінскі аўтамабільны паставіў каля 400 адзінак тэхнікі на Кубу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя