Яркія здымкі з цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у сумесным праекце АТН і БелТА "Аб'ектыўна"

25 июня 2019

Гэтыя кадры, безумоўна, увайшлі ў залатую калекцыю спартыўных фотакарэспандэнтаў. Усё, што патрапіла ў аб'ектыў з цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, ужо можна назваць гісторыяй нашага спорту. Некалькі фотарэпарцёраў Беларускага тэлеграфнага агенцтва  працавалі на стадыёне "Дынама", каб нічога не выпусціць: эмоцыі гледачоў, яскравае шоу, парад атлетаў і, вядома, чашу з "Полымем міру". Зараз яркія здымкі з цырымоніі адкрыцця - у сумесным праекце Агенцтва тэленавін і інфармацыйнага агенцтва БелТА "Аб'ектыўна".

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца на стадыёне" Дынама" ў нядзелю, 30 чэрвеня. І хоць большая частка білетаў ужо забраніраваная, яны яшчэ ёсць у продажы. Паспейце набыць! Цырымонія будзе яркай і запамінальнай.