Беларусь і Судан выпрацуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва

17 января 2017

Беларусь і Судан выпрацуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя вынікі.

Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах са сваім суданскім калегам. Мінск і Хартум дамовіліся зазямліць стратэгічнае супрацоўніцтва і прадметна  працаваць над трыма-пяццю перспектыўнымі праектамі. Перамовы двух лідараў праходзілі ў прэзідэнцкім палацы  Амара аль-Башыра. Тавараабарот дзвюх краін пакуль несупараўнальны з магчымасцямі. Беларусь гатовая ўдзельнічаць у праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана. Акрамя таго, абмяркоўвае ўдзел у разведцы і здабычы нафты і газу ў гэтай краіне.

За 2015 год краіны нагандлявалі на 41 мільён долараў. Сёння па выніках перамоў у Хартуме Беларусь і Судан падпісалі пакет двухбаковых дакументаў і кантрактаў на суму, якая перавышае  гадавы тавараабарот. Акрамя партнёрства ў паліўна-энергетычнай сферы, бізнесмены дзвюх краін разглядаюць  перспектывы ўзаемадзеяння ў іншых  галінах - эканомікі, у тым ліку ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы.

І сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў перад дэпутатамі абедзвюх палат парламента Судана. Прамова была настолькі яркай, што яе 18 разоў перапынялі апладысменты.  Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.