Беларусь і Егіпет дамовіліся ўхіліць бар'еры ў гандлі

18 июня 2019

Аб гэтым сёння гаварылі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі. Пасля сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт да лідараў далучыліся дэлегацыі абедзвюх краін для пашыранага пасяджэння. Бакі адзначылі, што добрае сяброўства паміж дзяржавамі - гатовы падмурак для выгаднага супрацоўніцтва.

Адзначым, што Беларусь актыўна нарошчвае сваю прамысловую прысутнасць у дэльце Ніла. У Егіпце збіраюць беларускую сельгастэхніку. Запушчана сумесная зборка МАЗ і  Амкадор. Аднак абодва лідары сышліся ў меркаванні, што патэнцыял у адносін Мінска і Каіра  яшчэ больш сур'ёзны.