"Крумкачы" сенсацыйна перайгралі барысаўскі БАТЭ

21 августа 2017

"Крумкачы" сенсацыйна перайгралі барысаўскі БАТЭ ў гасцявым матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Прычым гаспадары прайгравалі ў сярэдзіне першага тайма ўжо з лікам 0:2. Да 56-й хвіліны сустрэчы БАТЭ зраўнаваў лік. Пераможны гол на 70-й хвіліне матча забіў Уладзіслаў Іваноў.

Брэсцкае "Дынама", саступаючы дома лідару чэмпіянату, салігорскаму "Шахцёру”, 0:2, здолела дабіцца баявой нічыёй 2:2. У дадатак адзначым перамогу мінскага "Дынама" над "Нёманам" 1:0.