Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва з дзяржавамі з розных куткоў зямнога шара

25 июня 2015

Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза пашырае дыяпазон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і павышае яе інвестыцыйную прывабнасць для іншых краін. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў даверчыя граматы паслоў 11 дзяржаў -  гэта дыпламаты з ЕС, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу і афрыканскага кантынента. Падчас сустрэчы Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатовая развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з дзяржавамі з розных куткоў зямнога шара.

Пасля афіцыйнай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка асабіста пагутарыў з кожным з дыпламатаў.  Абавязкі надзвычайных і паўнамоцных паслоў яны пачнуць выконваць ужо сёння.