Парламент рыхтуецца да другой вясновай сесіі. Яна пачнецца заўтра

1 апреля 2020
На парадку дня абмеркавання дэпутатаў 62 законапраекты, 18 з якіх будуць разгледжаны ў першым чытанні.  Сярод іншых - папраўкі ў заканадаўства аб рэкламе, рабоце гандлю і грамадскага харчавання, удасканаляць і прававое поле пад новы Жыллёва- камунальны кодэкс. Акрамя гэтага дэпутаты  прапрацуюць пакет мер для забеспячэння стабільнай працы эканомікі. Таксама на вясновай сесіі дэпутаты ніжняй палаты парламента разгледзяць ратыфікацыю пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі. Будуць унесены папраўкі ў заканадаўства аб падаўжэнні льгот для ветэранаў Вялікай Айчыннай  і ліквідатараў чарнобыльскай аварыі, дзеянні якіх заканчваюцца сёлета.