Аляксандру Лукашэнку паказалі новыя ўзоры ўзбраення

25 марта 2015

Ад оптыка-электронных сістэм да касмічных распрацовак. Сёння Прэзідэнт Беларусі наведаў прадпрыемства "Пеленг". Аляксандру Лукашэнку паказалі новыя ўзоры ўзбраення. Гэта робаты-разведчыкі, якія дзякуючы кампактнаму памеру трапляюць на любую тэрыторыю, бартавыя камп'ютары або чорныя скрыні. Іх усталёўваюць на падводных лодках, ваенных самалётах і танках. Выраб універсальны, уяўляе сабой адзіную сістэму кіравання авіяцыяй, сухапутнымі войскамі і флотам. Таксама Прэзідэнт азнаёміўся з сістэмай для вызначэння ўзроўню радыяцыі.