Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі галоўнай кіраўніцкай ВНУ краіны

18 октября 2019
Роля Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце ў фарміраванні дзяржапарата, павышэнне якасці падрыхтоўкі кадраў у супрацоўніцтве з ПВТ і новы закон аб дзяржслужбе. Гэтыя тэмы абмеркавалі сёння падчас вялікага дыялогу Кіраўніка дзяржавы  са слухачамі, студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіравання. Гэты год  юбілейны для шматлікіх дзяржорганаў, за чвэрцьвекавую гісторыю створана ўстойлівая мадэль кіравання. Сярод яе арыенціраў  суверэнітэт, дабрабыт беларусаў і справядлівыя адносіны да людзей. Таму гэта сустрэча падстава не толькі падвесці вынікі, але і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання. Тэму працягне Ілона Красуцкая.

Нясціпла і тайна яе так і называюць Акадэміяй лідараў 

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце - у самой назве падкрэслены статус і значнасць кузні кіраўніцкіх кадраў. Стаць студэнтам, магістрантам або слухачом абавязкова марыць той, хто бачыць сябе выключна на кіруючых пазіцыях. Нясціпла і тайна яе так і называюць Акадэміяй лідараў. 

У розны час выпускнікамі Акадэміі былі людзі, чые прозвішчы зараз ведаюць ва ўсёй  краіне: урад, супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, людзі, якія працуюць у камандзе Кіраўніка дзяржавы, парламентарыі, топ-менеджары буйных кампаній. Менавіта тут ствараецца нацыянальная школа дзяржкіравання. Сёлета ёй чвэрць стагоддзя. 

Але час не стаіць на месцы, патрабаванні да кампетэнцыі сучаснага кіраўніка ўсё вышэйшыя. Веданне замежных моў, антыкрызіснае кіраванне, некабінетная праца ў камандзе і, зразумела, арыенцір на вельмі высокі вынік. Словам, краіне патрэбныя кіраўнікі новай фармацыі. Менавіта Акадэмія павінна адыграць вядучую ролю ў вырашэнні гэтай задачы.

Сёння ў структуры Акадэміі кіравання 3 інстытуты 

Адукацыйны працэс. Сёння ў структуры Акадэміі кіравання 3 інстытуты: дзяржаўнай службы, кіраўніцкіх кадраў і тэорыі і практыкі дзяржкіравання. Літаральна месяц таму ўказ Кіраўніка дзяржавы вызначыў прынцыпова новую сістэму навучання. Сярод выкладчыкаў лепшыя кадры-практыкі ў сферы дзяржкіравання. Акрамя таго, павялічаны стыпендыі студэнтам.

Удзельнікамі дыялогу сёння сталі больш за 1000 чалавек 

Удзельнікамі гэтага дыялогу сёння сталі больш за 1000 чалавек. Частка з іх слухала выступленні  ў суседніх аўдыторыях,  дзякуючы трансляцыі нават за пару кіламетраў - у будынку Акадэміі кіравання на Маскоўскай. Прэзідэнт не толькі адказаў на мноства пытанняў, але і сам быў аўтараў многіх. Дыскусія пра тэндэнцыю амаладжэння кадраў у краіне, як Прэзідэнт падчас кадравых дзён ацэньвае патэнцыял кіраўніка, як трапіць у той самы рэестр Кіраўніка дзяржавы?

Задач перад Акадэміяй мноства: абавязвае статус 

Усё павінна адпавядаць заяўленаму іміджу: толькі лепшыя выкладчыкі і студэнты. Адукацыя не дзеля дыплома або асабістых амбіцый. Галоўнае выразнае разуменне, які гэта адказны і няпросты выбар - прысвяціць сваё жыццё краіне і вырашэнню людскіх праблем.