Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Лідзіяй Ярмошынай

25 ноября 2016

Сёння рабочы дзень Прэзідэнта прадоўжыла сустрэча з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Разглядаліся ў асноўным кадравыя пытанні. 20 снежня заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтральнай камісіі - яго 12 удзельнікаў. 6 прызначае Прэзідэнт. Столькі ж выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Падчас гутаркі абмяркоўваліся кандыдатуры, якія ўвойдуць у новы склад Цэнтрвыбаркама. Узначальваць яго па-ранейшаму будзе Лідзія Ярмошына. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім членам ЦВК за бескампрамісную і па-сапраўднаму адказную працу, якую яны праводзілі ўвесь гэты час.

Сёння ўзгоднены яшчэ два патэнцыяльныя кіраўнікі ЦВК: намеснік і сакратар камісіі.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Начальнік арганізацыйна-прававога аддзела камісіі Алена Дмухайла. Менавіта яе я буду прапаноўваць членам Цэнтральнай камісіі, калі яна будзе створана, у якасці кандыдатуры на пасаду сакратара. Пасада намесніка старшыні ЦВК традыцыйна замяшчаецца кіраўніком Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Зараз яго дырэктарам з'яўляецца Вадзім Іпатаў. Ён будзе выконваць гэтыя абавязкі і ў наступным скліканні Цэнтральнай камісіі".

Сёння Прэзідэнт абмеркаваў з Лідзіяй Ярмошынай і ўдасканаленне выбарчага працэсу і заканадаўства. Усе прапановы Цэнтрвыбаркама знайшлі падтрымку ў Кіраўніка дзяржавы.