Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта

16 апреля 2015

Сёння ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. Аляксандр Косінец прызначаны на гэтую пасаду ў канцы снежня 2014 года. Беларускага лідара цікавіла, што змянілася за гэты час у працы органа дзяржаўнага кіравання, асабліва ў кантролі выканання рашэнняў? Ці ёсць слабыя месцы? Таксама Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў тэму беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Сёння Кітай - адзін з асноўных палітычных, эканамічных і дыпламатычных партнёраў Беларусі. Краіны рэалізуюць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў. Адзін з найбуйнейшых - будаўніцтва індустрыяльнага парка "Вялікі камень".