Паліклініка ў мікрараёне Брылевічы адкрыецца ў канцы гэтага года

27 июня 2014
Аб гэтым нам паведаміў старшыня Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Медустанова разлічана на 400 наведванняў у змену, у ёй будзе стаматалагічнае аддзяленне і клініка-дыягнастычная лабараторыя. А новая дзіцячая паліклініка ў Каменнай Горцы першых пацыентаў прыме ў наступным годзе. Яна будзе разлічана на паўтысячы наведванняў у дзень.

Умовы працы медработнікаў з кожным годам паляпшаюцца - мяняецца спецыяльнае абсталяванне і нават на кожным рабочым месцы з'яўляецца камп'ютар.