Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам швейцарскай кампаніі Штадлер Рэйл Груп Петэрам Шпулерам

4 апреля 2013

Прэзідэнт лічыць актуальным  сумесны праект па вытворчасці электрацягнікоў не толькі з пункту погляду нарошчвання беларускага экспарту, але і абсталявання ўнутранага рынку. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён узяў будаўніцтва гэтага завода пад свой асабісты кантроль. Петэр Шпулер заявіў, што ўжо ў снежні 2014 года з беларускага завода будуць пастаўляцца двухпавярховыя электрацягнікі. У сваю чаргу Кіраўнік дзяржавы даручыў беларускаму боку неадкладна распрацаваць праект па арганізацыі чыгуначных зносінаў  з Нацыянальным аэрапортам Мінск.


Адзначым,  кампанія Штадлер Рэйл Груп з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў цягнікоў, вагонаў і трамваяў. Яе прадукцыя выкарыстоўваецца ў Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, ЗША, Фінляндыі і Францыі. У 2010 годзе швейцарская кампанія выйграла тэндар і быў падпісаны кантракт з Беларускай чыгункай на пастаўку дзесяці электрацягнікоў для новага фармату пасажырскіх перавозак. Зараз усе яны ўжо эксплуатуюцца.