Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным дырэктарам Расатама Сяргеем Кірыенкам

9 октября 2015

Работы па будаўніцтве Беларускай АЭС вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам. Пра гэта сёння далажылі Прэзідэнту падчас наведвання пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі і звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні БелАЭС не варта спяшацца. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што падчас усіх работ выконваецца строгі рэгламент якасці. Узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога - у 2020. Зараз ідуць работы на асноўных будынках і будынках першага і другога энергаблокаў, а таксама дапаможных аб'ектах электрастанцыі. У наступным годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны і парагенератараў. Тады ж плануецца асноўная пастаўка абсталявання. Сёння ж у Аляксандра Лукашэнкі адбыліся перамовы з генеральным дырэктарам Расатама Сяргеем Кірыенкам.

Кіраўнік дзяржавы сёння таксама пагутарыў з жыхарамі Астраўца, будаўнікамі і будучымі супрацоўнікамі Беларускай АЭС. Пыталі ў Прэзідэнта пра новае аблічча атамнай сталіцы, магчымасць будаўніцтва інфраструктурных і спартыўных аб'ектаў. Падрабязнасці вялікай гутаркі глядзіце на інфармацыйным канале "Панарама".