Беларускія карункі з паперы пазмагаюцца за месца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

12 ноября 2023

Беларускія карункі з паперы - асаблівая форма медытацыі і рэлаксу. Наш нацыянальны від дэкаратыўна-прыкладнай творчасці - выцінанка - пазмагаецца за месца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння.

Шанцы станоўчага рашэння вялікія, бо ў 2022 годзе адно з народных рамёстваў ужо заваявала камісію Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Саломапляценне Беларусі стала пятым набыткам нацыі ў рэестры. Традыцыя выцінанкі адносна маладая, калі параўноўваць, напрыклад, з ткацтвам або керамікай. Дык чаму ж значная і прывабная менавіта наша культура гэтай этнатворчасці? Дасье па выцінанцы ў Вольгі Мядзведзь (гл. відэа).