Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі і Латвіі ёсць узаемазалежнасць адно ад аднаго

21 февраля 2015

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Латвіяй і іншымі краінамі Еўрасаюза без якіх-небудзь прадузятасцяў. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і Латвіі ёсць узаемазалежнасць адно ад аднаго. Стратэгічны кірунак супрацоўніцтва - гэта транспартна-транзітная галіна. У сваю чаргу, Латвія мае намер надаць новы імпульс адносінам паміж Беларуссю і ЕС. Гэта і спрашчэнне візавага рэжыму, і наладжванне палітычнага і эканамічнага дыялогу. Латвія ў першым паўгоддзі гэтага года старшынствуе ў ЕС. У маі ў Рызе пройдзе саміт "Усходняга партнёрства". Латвійскі бок заявіў аб жаданні, каб Беларусь была прадстаўлена там на самым высокім узроўні.