Больш за тысячу гектараў раней асушаных балот адноўлена за год у Магілёўскай вобласці

3 июня 2019

Маштабны экалагічны праект ахапіў Чэрыкаўскі і Касцюковіцкі раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яго аўтарамі выступілі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры фінансавай падтрымцы Лясной службы Карэі і па пагадненні з Сакратарыятам Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем. Гэтымі днямі яны знаёмяцца з вынікамі працы.

Удзельнікі праекта ў гонар яго паспяховага завяршэння  ў дэндрарыі Касцюковіцкага лясгаса высадзілі новую алею з чырвонага клёна і дубоў.