Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць

27 августа 2015

У гэтыя хвіліны Кіраўнік дзяржавы наведвае Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне. 3 гады таму ўказам Прэзідэнта на прадпрыемстве пачалася маштабная мадэрнізацыя. Абнаўленне было паступальным. Спачатку абнавілі ўсё абсталяванне, правялі аптымізацыю. Затым пачалі развіваць дылерскую сетку і абзавяліся ўласным брэндам - "Блакіт". Паралельна з абнаўленнем ішло і будаўніцтва міні-ЦЭЦ, якая здольная закрыць патрэбнасць у электрычнай і часткова ў цеплавой энергіі. Гэта дазволіць камбінату істотна знізіць сабекошт сваёй прадукцыі. 

Сёння Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з вынікамі тэхнічнага абнаўлення і фінансава-эканамічнай працай прадпрыемства. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка пагутарыць з працоўным калектывам аб'яднання. 

Падрабязнасці ў наступных выпусках.