Пашыраны продаж кветак арганізуюць у сталіцы напярэдадні жаночага свята

25 февраля 2014

6, 7 і 8 сакавіка акрамя спецыялізаваных магазінаў прадаваць кветкі будуць у падземных пераходах, на прыпынках грамадскага транспарту і побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. Такім чынам гарадскія ўлады імкнуцца не дапусціць росту цэн на кветкі, асабліва ў дні, калі попыт на іх сапраўды ажыятажны.


Акрамя таго, перад святам усе буйныя ўнівермагі сталіцы аб'яўляюць скідкі на жаночыя тавары, адзенне і ювелірныя вырабы.