Ігар Крывушэнка рэзюмаваў вынік матча з Малдовай

16 октября 2018

Ратацыю правялі, але свежасці, рэзкасці ўсё роўна не хапіла. Ігар Крывушэнка пасля дамашняй нічыёй 0:0 з Малдовай у рамках групавога раўнда Лігі нацый рэзюмаваў вынік матча, падкрэсліўшы: шанцы на выхад з квартэта застаюцца, усё па-ранейшаму ў нашых руках.

Люксембург дома разграміў Сан-Марына 3:0 і выйшаў на першае месца ў групе. 15 лістапада беларусы якраз супраць лідара квартэта згуляюць на выездзе.