Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення

23 сентября 2014

Стварыць поўны цыкл вытворчасці перспектыўных узораў узбраення: ад сродкаў перамяшчэння да сродкаў паражэння. Такую задачу сёння паставіў Прэзідэнт на нарадзе па пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: армію неабходна аснашчаць сучаснай, высокадакладнай і эфектыўнай зброяй. Тэхніка павінна забяспечваць абароненасць, высокую мабільнасць, а таксама магчымасць весці разведку і наносіць дакладныя ўдары на вялікія адлегласці.


Сёння арганізацыямі, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, падпісана 55 кантрактаў больш чым на 350 мільёнаў долараў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на дасягнутым нельга спыняцца.


Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.