Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы Перамогі

9 мая 2016

Беларусь сёння адзначае Дзень Перамогі - вялікае свята для нашага народа. 71 год назад у маі 45-га не проста завяршылася Вялікая Айчынная вайна. Савецкі народ перамог фашызм. І сёння мы, дзеці, унукі, праўнукі, успамінаем і дзякуем тым, хто падарыў нам гэтую Перамогу.

Галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя святочнай даце, па традыцыі прайшлі на плошчы Перамогі ў Мінску. Літаральна некалькі хвілін назад там завяршылася рэспубліканская патрыятычная акцыя "Беларусь памятае". Да Вечнага агню пад гукі ўрачыстага марша ўнеслі сімвал Сцяга Перамогі і штандары чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь ад фашыстаў. Далей - цырымонія ўскладання вянкоў. Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў са святочным выступленнем і аб'явіў хвіліну маўчання ў памяць аб героях, якія загінулі.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з ветэранамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса. Героям Перамогі Аляксандр Лукашэнка пажадаў доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і шчасця.  

Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Беларусь памятае!" з шэсцем памяці і ўскладаннем вянкоў да манумента Перамогі глядзець