Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам губернатара Мінскай вобласці

31 июля 2018

Уборачная кампанія, развіццё раёнаў, рамонт дарог і пасажырскія перавозкі. Сёння гэтыя тэмы Прэзідэнт абмеркаваў з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанкам.

Аляксандра Лукашэнку першым чынам цікавіў ход уборкі збожжа. Цэнтральны рэгіён тут паказальны, бо раёны (а іх 22) размешчаныя ў розных кліматычных зонах, і вынікі адлюстроўваюць сітуацыю ў краіне ў цэлым. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёлета чакаюць добры ўраджай кукурузы, і гэта дапаможа папоўніць недабор у збажыне.

Насельніцтва Мінскай вобласці - гэта амаль паўтара мільёна чалавек. І галоўнае - зрабіць камфортным жыццё кожнага. Таму асноўную частку сустрэчы прысвяцілі сацыяльна-эканамічнай сферы рэгіёна, у прыватнасці, развіццю пасажырскіх перавозак. Задача зрабіць так, каб аўтобус хадзіў да кожнай вёскі, дабірацца было зручна і, што важна, танна. У гэтай сувязі асабліва актуальны рамонт дарог на тэрыторыі рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць пытанне аб пастаўцы дарожнай тэхнікі ў лізінг, як гэта адбываецца ў сельскай і лясной гаспадарцы. Асобна абмяркоўвалася развіццё Маладзечна і Барысава.

Мінскі рэгіён як барометр уборачнай у маштабах усёй Беларусі. Якім чакаць каравай 2018 года? Як падбірае кадры самы малады губернатар краіны? І ці ёсць у сталічнай вобласці свой кодэкс дзяржслужбоўца? Дарогі мясцовага значэння і дарога на малую радзіму даўжынёю з год. З якімі цяжкасцямі сутыкаецца сталічны рэгіён, каб якасная дарога прывяла дахаты?

І яшчэ: маштабныя праекты з прапіскай у Мінскай вобласці, добраўпарадкаванне і рэальная эканоміка. Раніцай пра гэта і не толькі губернатар Міншчыны далажыў Кіраўніку дзяржавы, а ўвечар раскажа вам у праекце "Размова ў Прэзідэнта".