Італьянская паліцыя не змагла знайсці злачынцаў, якія абрабавалі інкасатарскі фургон

3 июня 2018

Італьянская паліцыя так і не змагла знайсці злачынцаў, што абрабавалі інкасатарскі фургон на захадзе Рыма. Дзёрзкае абрабаванне ў лепшых традыцыях Галівуда стала адным з самых буйных за апошні час. Нагадаем, у пятніцу вечарам чацвёра рабаўнікоў напалі на інкасатараў, якія забіралі выручку ў адным з мясцовых супермаркетаў, і выкралі паўтара мільёна еўра. Злачынцы былі ўзброеныя і апранутыя ў паліцэйскую форму. З месца злачынства яны ўцяклі на аўтамабілі з балгарскімі нумарамі. У выніку рабавання ніхто не пацярпеў.