Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у расійскіх святкаваннях 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

24 июня 2020
Учора Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Расію. Па запрашэнні Уладзіміра Пуціна Кіраўнік дзяржавы разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве на Краснай плошчы, дзе збяруцца прадстаўнікі 13 дзяржаў,  у тым ліку лідары Узбекістана, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Сербіі. Традыцыйныя святкаванні 9 мая ў Расіі былі адмененыя праз эпідэмію каранавіруса і ўведзеныя карантынныя меры. І хоць сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у саюзнай краіне яшчэ напружаная, расійскія ўлады вырашылі правесці парад 24 чэрвеня,  бо менавіта ў гэты дзень адбыўся легендарны парад пераможцаў 1945 года. Апроч расійскіх вайскоўцаў у ім возьме ўдзел парадны разлік беларускай зводнай роты ганаровай варты. Нагадаем, што ў Беларусі святая традыцыя не была парушаная, і нягледзячы на крытыку ваенны парад пераможцаў прайшоў у Мінску менавіта 9 мая.