У цэнтры Жэневы абрабаваны гадзіннікавы буцік

23 августа 2013
Здабычай налётчыкаў сталі 30 люксавых гадзіннікаў коштам больш як мільён долараў. Злачынцы выбілі дзверы магазіна з дапамогай выкрадзенага аўтамабіля. Гэта дазволіла ім зэканоміць час на выкрыцці замкаў і адключэнні сігналізацыі. Зараз паліцыя спрабуе знайсці злодзеяў. Прычым, гэта ўжо не першае рабаванне з удзелам аўтамабіля-тарана ў чэрвені аналагічным чынам быў абрабаваны ювелірны магазін.