Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію

29 декабря 2018

Сёння ў Маскве лідары дзвюх краін працягнуць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі абмеркавалі на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.

Нагадаем, у гэты аўторак Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перамовы з удзелам членаў урадаў і тэт-а-тэт, падчас якіх дэталёва абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў агульнаага парадку дня. Сярод найболей актуальных: цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах расійскага падатковага манеўру - пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на рынак Расіі. Вынікам стала збліжэнне пазіцый па ўсіх пытаннях. А лідары дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў.