Долевае будаўніцтва: апошнія змяненні ў заканадаўстве

11 октября 2013

Сёння ў Мінску прайшла сустрэча лідараў рынку нерухомасці. Асноўнай тэмай форуму стаў новы ўказ аб долевым будаўніцтве аб'ектаў. Апошнія змяненні ў заканадаўстве ўрэгулююць праблемныя адносіны паміж дольшчыкамі і забудоўшчыкамі.


Дзяніс Багданаў, юрыст практыкі будаўніцтва і нерухомасці: Заканадаўцы пастараліся максімальна ўвасобіць у гэтым указе гарантыі для дольшчыкаў. Гэта выявілася, напрыклад, у такіх аспектах, як вядзенне абавязковага аўдыту для забудоўшчыкаў і магчымасць для дольшчыкаў азнаёміцца з гэтым аўдытам. Аўдыт менавіта мэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, унесеных дольшчыкам.


Юрый Жаркоў, дырэктар рыелтарскай кампаніі: Прынцыпова тое, што ўказ размежаваў дольшчыкаў, якія вядуць будаўніцтва за кошт уласных сродкаў, не прыцягваючы дзяржаўную падтрымку, і тых дольшчыкаў, якія выкарыстоўваюць гэтую падтрымку. На мой погляд, гэта самае важнае змяненне. Яно прынцыпова стратэгічна паказвае той напрамак, якім чынам будзе развівацца рынак у найбліжэйшы час.


Мяркуецца, што аддзяленне льготных дольшчыкаў зробіць рынак нерухомасці Беларусі больш прывабным для камерцыйных забудоўшчыкаў. А таксама прыцягне інвестараў з замежным капіталам.