Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем

3 января 2016

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння. 


"Сёння Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі актыўна развіваецца і плённа працуе ў грамадскай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах", гаворыцца ў віншаванні. 

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пастырская і духоўная дзейнасць Тадэвуша Кандрусевіча і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянскіх традыцый, грамадзянскага міру і згоды, развіццю канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой.