ДАІ Мінска правярае выканананне правіл паркоўкі, асаблівая ўвага - месцам для інвалідаў

13 марта 2024

ДАІ сочыць, каб аўтааматары не пакідалі транспарт у забароненых месцах і паркаваліся толькі згодна з правіламі. Асаблівая ўвага - зонам для паркоўкі інвалідаў. Маніторынг такіх участкаў - каля гандлёвых цэнтраў, устаноў аховы здароўя - вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме. Аўто, прыпаркаваныя з парушэннямі, прымусова эвакуююць і адпраўляюць на штрафстаянку.

За паркоўку не па правілах першы раз парушальнік можа абысціся папярэджаннем. Другі раз на працягу года прадугледжаны штраф.