Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі з Нацыянальным днём

23 сентября 2023

23 верасня - Нацыянальны дзень Саудаўскай Аравіі. Са святам Караля Саудаўскай Аравіі, спадчыннага прынца, прэм'ер-міністра і народ Каралеўства павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Каралеўства карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне, адыгрывае значную ролю ў вырашэнні найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. Выказаў упэўненасць, што "актывізацыя дыялогу паміж Мінскам і Эр-Рыядам, у тым ліку па пытаннях гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, цалкам адказвае агульным інтарэсам нашых краін".