Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч павіншаваў выпускнікоў

11 июня 2013
Крок у дарослае жыццё сёння робяць амаль 60 тысяч 11-класнікаў па ўсёй краіне. Выпускныя вечары ў самым разгары - святкаваць заканчэнне школы хлопцы і дзяўчаты пачалі некалькі гадзін таму. Сёлета ніякіх новаўвядзенняў няма, большасць выпускных баляў, як і заўсёды, пройдзе ў школах. Захавалася і галоўная традыцыя - сустрэча світання. А вось ад феерверкаў і кітайскіх фанарыкаў сёлета прыйшлося адмовіцца.

Падчас самай першай важнай урачыстасці ў жыцці выпускнікі 4-й гімназіі Мінска не могуць схаваць хвалявання. І нават Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, які прыйшоў іх павіншаваць, з цяплом успомніў свой выпускны баль.