Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы з Днём незалежнасці

9 ноября 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.


Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым развіцці двухбаковых дружалюбных адносін і ў пашырэнні беларуска-камбаджыйскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах на карысць народаў дзвюх краін.