Адбылася першая сумесная калегія падатковых органаў Беларусі і Расіі

29 мая 2015

Сёння ў Мінску адбылася першая сумесная калегія паміж падатковымі органамі Беларусі і Расіі. Актыўны інфармацыйны абмен у гэтай сферы пачаўся 10 гадоў таму. Асноўнымі тэмамі форуму сталі арганізацыя супрацоўніцтва падатковых служб дзвюх краін. А таксама павышэнне эфектыўнасці кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне ценявога абароту ў прыгранічным гандлі.

Сяргей Налівайка, Міністр па падатках і зборах Беларусі:

"Як актыўны інфармацыйны абмен, так і процідзеянне ценявым схемам павысіць або выраўнуе канкурэнтныя ўмовы суб'ектаў гаспадарання, як у адной краіне, так і ў другой".

Аляксей Авярчук, намеснік кіраўніка Федэральнай падатковай службы Расіі:

"Натуральна, ідзе інфармацыйны абмен па запыце. Гэта тысячы лістоў за год, дзе мы дапамагаем беларускаму боку спаганяць падаткі, а беларускі бок дапамагае нам. Гэта вельмі цесная сувязь, якая існуе даўно, але сёння новыя тэхналогіі дазваляюць пераходзіць на новы ўзровень зносін".

Бакі абмеркавалі магчымасць пашырэння пераліку звестак, якія прадстаўляюцца падатковымі органамі Беларусі і Расіі на ўзаемнай аснове ў аўтаматычным рэжыме.