Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева

10 октября 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана.


Падтрымка выбаршчыкаў, аказаная ў ходзе галасавання, чарговы раз пацвердзіла высокі аўтарытэт, які Вы па праву маеце ў сваёй краіне, забяспечваючы пераемнасць выбранага народам курсу, - гаворыцца ў віншаванні.


Перакананы, што Ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму працвітанню Азербайджана і развіццю ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага стратэгічнага партнёрства, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.