Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам

12 декабря 2013

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём нейтралітэту.


Вынікі нашай нядаўняй сустрэчы падкрэслілі высокі ўзровень узаемнага даверу і разумення паміж Беларуссю і Туркменістанам, што дае магчымасць нам рэзультатыўна пашыраць сферы эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей паслужыць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства па ўсіх напрамках узаемадзеяння.