Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Казахстан

21 октября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Казахстан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 24 і 25 кастрычніка Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перамовы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзяць перспектывы прамысловай кааперацыі, развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій. Бакі таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў. У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца Казахстанска-беларускі бізнес-форум. Запланавана таксама адкрыццё новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі.