Ілья Шымановіч з трэцім часам прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

6 декабря 2019
Ілья Шымановіч з трэцім часам, паказаным па выніках усіх папярэдніх заплываў, прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе на дыстанцыі 100 метраў брасам. З аналагічнай задачай, але з сёмым вынікам, працягвае барацьбу за медалі таксама на стометроўцы брасам Аліна Змужко. Прамая трансляцыя вячэрняй сесіі, у рамках якой і будуць разгуляныя ўзнагароды кантынентальнага форуму, пачнецца сёння на "Беларусь 5" у 21:45.