Аляксандр Лукашэнка: Палітычныя адносіны Беларусі і В'етнама значна апярэджваюць гандлёвыя

4 сентября 2018

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з паслом В'етнама Ле Анем, які завяршае дыпмісію ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палітычныя адносіны значна апярэджваюць гандлёвыя. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў дыпламату за працу, якую Ле Ань прарабіў за тры гады. Па выніках 2017 Мінск і Ханой нагандлявалі на 135 мільёнаў долараў. Амбіцыйная задача - да канца наступнага года павялічыць лічбы ў 2 з паловай разы. Пра гэта мінулым летам дамовіліся лідары дзвюх краін падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта В'етнама ў Беларусь. 500 мільёнаў долараў - менавіта такі аб'ём тавараабароту адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. МАЗы, БелАЗы, трактары і харчаванне - тое, што аб'ядноўвае нашы краіны. Але кааперацыя значна шырэйшая: дзяржавы звязаныя турызмам, гасцінічным і рэстаранным бізнесам, супрацоўнічаюць у сферы адукацыі і культуры.

Новыя кірункі, цікавыя для В'етнама, - гэта будаўніцтва, ваенна-тэхнічны комплекс, стварэнне сучасных матэрыялаў. Вялікая эканамічная размова паміж краінамі чакаецца ў снежні - у Хошыміне пройдзе выстава "В'етнам Экспо". Удзел у ёй ужо пацвердзілі амаль тры дзясяткі беларускіх кампаній. Форум стане галоўнай перагаворнай пляцоўкай Азіяцкага рэгіёна для заключэння выгадных кантрактаў.