Аляксандр Лукашэнка паводле традыцыі ўручыў генеральскія пагоны

23 февраля 2015

Прызнанне за шматгадовую працу, мужнасць і самаадданасць. Такога гонару ўдастоеныя 11 чалавек. Акрамя віншаванняў, Кіраўнік дзяржавы нагадаў вайскоўцам і аб найважнейшых задачах, якія дыктуюць эканамічная сітуацыя і складанае міжнароднае становішча. На думку Прэзідэнта, рускім, беларусам і ўкраінцам трэба адзначыць 70-годдзе Перамогі ў міры і згодзе.

Гэты дзень стане асобай адзнакай у асабістай біяграфіі не толькі генералаў. Акрамя таго, старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржсаветніка мытнай службы трэцяга рангу. А намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву - класны чын дзяржсаветніка юстыцыі 3 класа. Пасля размова працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім шчасця, моцнага здароўя і поспехаў у службе на карысць Беларусі.