Яўген Каралёк выйграў золата этапу Кубка свету па веласпорце на трэку

26 февраля 2017

Яўген Каралёк выйграў золата заключнага ў сезоне этапу Кубка свету па веласпорце на трэку, які праходзіць у Лос-Анджэлесе.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі перамог у скрэтчы. Серабро ў француза Томаса Дэні, бронза ў прадстаўніка Новай Зеландыі Томаса Секстана.